Аўторак, 8 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Не сказалі ані слова, але як выступілі». Беларускі метал-гурт Znich прыняў удзел у польскім шоу талентаў

MOST MOST
21 красавіка 2026, 19:54
Навіны
A A
Znich

Выступ Znich. Скрыншот відэа з Instagram mustbethemusic.polsat

Беларускі гурт Znich, які грае ў стылі паган-фолк-метал, выступіў у польскім шоу талентаў Must Be The Music. Атрымаўшы два «так» і два «не», беларусы не прайшлі далей, але іх нумар сабраў шмат захопленых водгукаў гледачоў.

Беларусы выканалі песню «Сягодня ў нас Купала». Удзельнікі гурта выступалі ў драўляных масках-карабошках, якія калісьці выкарыстоўваліся падчас рытуалаў на Дзяды, а на сцэне стаялі знічы.

«Не сказалі ані слова, але як выступілі», — суправаджае нумар афіцыйны Instagram шоу.

Насамрэч удзельніца гурта Уля патлумачыла журы, пра што была песня і як выкарыстоўваліся маскі.

Хоць меркаванні суддзяў падзяліліся, водгукі пад выступам паказваюць, што гледачы былі ў захапленні, а шмат хто выказваў пажаданні трапіць на канцэрт калектыву.

«Яны былі выдатныя!!! Не разумею вердыкту журы», — напісала адна з каментатарак.

«Я іх палюбіла і галасавала за іх, пашукаю іх у сеціве, трэк супер і гэтыя строі», — адзначыла іншая.

«Чаму гэта не прайшло? Гэта, верагодна, найлепшы метал-гурт з часу аднаўлення гэтай праграмы!» — не хавае эмоцый яшчэ адзін каментатар.

Гурт Znich быў заснаваны ў 1996 годзе ў Мінску Алесем Таболічам. Калектыў удзельнічаў у беларускім «Еўрабачанні-2016», але не прайшоў у фінал. Зараз у склад гурта ўваходзяць пяць музыкантаў, усе яны жывуць і працуюць у Польшчы.

«Кожны з удзельнікаў гурта сцвярджае, што любоў да музыкі пачалася ад іх прабабуль, якія вучылі іх песням сваіх бацькоў. Дзякуючы гэтаму яны могуць звяртацца да гісторыі, прадстаўляючы яе ў аўтарскай форме», — заўважылі арганізатары шоу.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Сколько иностранцев работает в Польше

В Польше снизилось число безработных иностранцев

MOST
7 верасня 2026, 17:08

18 тыс. безработных в Польше имеют гражданство, отличное от польского. Такую статистику на конец июля со ссылкой на данные Министерства семьи, труда и социальной политики приводит Dziennik Gazeta...

депортация

За неделю 29 беларусов покинули Польшу по предписаниям пограничников. За что иностранцев выдворяют из страны?

MOST
7 верасня 2026, 13:17

За неделю 29 граждан Беларуси добровольно покинули Польшу по выданным предписаниям о возвращении. Об этом сообщила Пограничная служба Польши. Всего с 31 августа по 6 сентября Польшу на...

Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут

З’езд Саюза палякаў у Беларусі пераносіцца. Але Анджэй Пачобут усё адно паедзе ў Гродна

MOST
7 верасня 2026, 11:19

З’езд Саюза палякаў у Беларусі, які планавалі правесці ў Гродне 13 верасня, перанеслі на сакавік 2027 года. Нягледзячы на гэта, дзеяч арганізацыі, журналіст і былы палітвязень Анджэй Пачобут...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты