Акцыя салідарнасцi с Анджэям Пачабутам

16 студзеня ў Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці з палітзняволеным гродзенскім журналістам Анджэям Пачобутам.

Акцыя пройдзе каля беларускага консульства на вуліцы Вольнай Беларусі ў Беластоку. Акцыя пачнецца ў 18:00.

Гродзенскі абласны суд пачынае 16 студзеня разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да гродзенскага журналіста і сябра «Саюзу палякаў Беларусі» Анджэя Пачобута.

Разгляд справы неаднаразова пераносілі: працэс прызначалі на 28 лістапада, затым на 9 студзеня, цяпер — на 16 студзеня 2023 года.

Судовы працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Палітзняволенага журналіста абвінавачваюць у закліках да дзеянняў абмежавальнага характару, якія скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці.

The event is finished.

Дата

Панядзелак, 16 студзеня 2023
Expired!

Час

18:00 - 19:00

Лакацыя

Каля Кансуляту Беларусі ў Беластоку
Elektryczna, 9, Białystok
Катэгорыя
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?