Акцыя салідарнасцi i падтрымкi

Гэтым разам у нас тры задачы.

1.Выказаць салідарнасць з палітзняволеннымі, колькасць якіх, нажаль, павялічваецца штодня. Прыгадаць, што ў Беларусі працягваюцца затрыманні і арышты, як працягваецца і барацьба беларусаў за свабоду.
Мы разумеем, што ва Ўкраіне бяда, але памятаем, што і ў Беларусі ціхі жах.

2.Падтрымаць Пагоню
Нашы смелыя ваяры зараз сфарміравалі ва Ўкраіне полк Пагоня https://t.me/belpolk_pagonya
Яны патрабуюць нашай падтрымкі. Падтрымка можа быць як непасрэдна грашовай (інфа аб гэтым будзе пазней), так і рэчавай.
У нядзелю можна прыносіць:

  • гігіенічныя наборы (зубная шчотка з футлярам, зубная паста, гель для душа, аднаразовая брытва, любы крэм для увільгатнення скуры, гігіенічныя памада для вуснаў, антысэптычны крэм/спрэй для ног)
  • Кампактныя рушнікі, якія не займаюць шмат месца (ёсць у дэкатлоне)
  • Стэрыльныя хірургічныя пальчаткі (якія запакаваныя па адной пары)
  • Коўдра з фоліі (як у дарожнай аптэцы)
  • Трэкінгавыя скарпэткі памераў 42-45
  • Трусы памераў M, L, XL, лепей спартовыя (сінтэтычныя)
  • Ліхтарыкі на лоб чорнага колеру на трох батарэйках ААА
  • Батарэйкі ААА
  • Паўэрбанкі
  • Энергетычныя батончыкі
  • БЧБ- сцягі

Рэчы хлопцам мы перададзім самі.

3.Навесці парадак каля нашага мемарыялу забітым пасля 2020 беларусам.
Прыносьце, калі ласка, новыя лампадкі, знічы і кветкі.

Спадзяемся на вашу дапамогу, беларусы!
Да сустрэчы!

The event is finished.

Дата

Нядзеля, 10 красавіка 2022
Expired!

Час

15:00 - 16:00

Лакацыя

Каля Кансуляту Беларусі ў Беластоку
Elektryczna, 9, Białystok
Катэгорыя

Арганізатар

Беларуская дыяспара ў Беластоку
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?