Акцыя беларускай дыяспары Беластоку — «Напішы ліст палітвязням»

На сустрэчы выступіць былі палітзняволены Віктар Пархімчык. Віктар Пархімчык у 2021 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Віктар цалкам адбыў тэрмін і 14 верасня 2022 г. выйшаў на волю. Па стане на 22 лістапада 2022 года ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1451 чалавек.