
Акцыя памяцi Рамана Бандарэнкі і іншых ахвяраў рэжыму лукашэнкі
Цяжка знайсці словы ў гэты дзень. Шок, боль і горыч адчувалі мы тады, калі зразумелі, што бесчалавечныя мразі не спыняцца ні перад чым, што беспраўе у краіне дасягнула небывалых маштабаў.
І яны не спыніліся на Рамане. Пасля забілі Вітольда Ашурка, забілі Алеся Пушкіна…. катуюць і нішчаць людзей у турмах.
Боль і горыч адчуваем мы і зараз.
І памяць – наша зброя супраць пачвараў. Мы памятаем нашых забітых, мы не забудземся на тое, праз што праходзіць зараз наш народ.
Прыходзьце са свечкамі, кветкамі і цёплымі словамі. Для Ромы, для нас саміх, для нашай памяці.
Спасылка: https://t.me/novaja_ziamlia/782