Акцыя ”Разам супраць расейскай агрэсіі”

Беларуская Дыяспара Беластока запрашае на акцыю ”Разам супраць расейскай агрэсіі” з нагоды гадавіны пачатку вайны расеі супраць Украіны, якая адбудзецца каля помніка Пілсудскаму на рынку Касцюшкі.

Усе мы ведаем, для каго гэтая вайна сапраўды Айчынная, а хто ў ёй – фашыст.

Буча, Ірпень, Гастомель, Харкаў, Марыупаль, Мікалаеў, Севераданецк – мірныя украінскія гарады, якія амаль знішчылі і ў якіх забілі тысячы мірных грамадзян рашысты-“асвабадзіцелі”.

Вечная памяць забітым!

Слава героям!

Мы верым, што негледзячы на ўвесь боль, жах і цемру, Украіна пераможа! Інакш проста ня можа быць.

Мы ганарымся нашымі суайчыннікамі, якія са зброяй у руках бароняць не толькі краіну-суседку, але і нашу беларускую годнасць.

І, канешне, ганьба рэжыму лукашэнкі, які зрабіў нашую Радзіму плацдармам для расейцаў.

Усе мы марым пра мір.

Слава Украіне!

Жыве Беларусь!

Салідарнасць – наша сіла.

 

The event is finished.

Дата

Пятніца, 24 лютага 2023
Expired!

Час

18:00 - 19:00

Лакацыя

Rynek Kościuszki
Rynek Kościuszki, 15-426 Białystok
Катэгорыя
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?