Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс

У Беластоку пройдзе акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі палякаў Анджэя Пачобута і Анжалікі Борыс, а таксама іншых палітзняволеных.

Акцыя пройдзе ў панядзелак, 25 ліпеня, у скверы каля помніка Ежы Папялушку (непадалёк палацу Браніцкіх). Пачатак у 19:00.

Па стане на 22 ліпеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1261 чалавек. Лідарка палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут былі затрыманыя ў сакавіку 2021 года, ім інкрымінуюць рэабілітацыю нацызму. Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.

25 сакавіка 2022 года Анжаліцы Борыс змянілі меру ўтрымання на хатні арышт, Анджэй Пачобут тым часам застаецца ў турме ўжо амаль паўтара года.

The event is finished.

Дата

Панядзелак, 25 ліпеня 2022
Expired!

Час

19:00 - 20:00

Лакацыя

Сквер ля помніка Ежы Папялушку
Pomnik Jerzego Popiełuszki w Białymstoku, Białystok
Катэгорыя
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?