
Акцыя супраць расійскай агрэсіі ва Украіне
У гэтыя выхадныя ў цэнтры Беластока адбудзецца акцыя супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.
Акцыя пройдзе 9 кастрычніка ў 15:00 ля помніка Пілсудскаму.
Арганізатары сцвярджаюць, што мэтай акцыі з’яўляецца паказаць, што беларусы не падтрымліваюць дыктатара Лукашэнка, які нядаўна адкрыта прызнаў, што бярэ ўдзел у вайне.
Беларуская дыяспара Беластока асуджае расійскую агрэсію і ваенныя злачынствы.
– Мы ганарымся беларускімі ваярамі з Палка Каліноўскага, Палка Пагоня, Батальёну Тэрор, якія змагаюцца за Ўкраіну і адстойваюць гонар беларусаў. Мы ўсім сэрцам разам з беларускімі рэйкавымі партызанамі, якія атрымалі за сваю дзейнасць вялікія турэмныя тэрміны. Мы зычым перамогі Ўкраіне і марым аб Вольнай дэмакратычнай Беларусі. Падтрымайце ўкраінцаў і беларусаў у вельмі цяжкі для іх народаў час сваёй прысутнасцю на акцыі.