
Aкцыя з нагоды “завочных судоў”
Запрашаем на гарадскі пляж Дайліды на акцыю з нагоды “завочных судоў” і іншых фарсаў пад выглядам судоў, якія апошнім часам набываюць папулярнасць у карнікаў Беларусі:
17.01 пачаўся завочны “суд” над Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам, Вольгай Кавальковай, Марыяй Мароз, Сяргеем Дылеўскім
09.01 пачаўся суд над супрацоўнікамі “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ”: гендырэктарам кампаніі Людмілай Чэкінай, галоўным рэдактарам TUT.BY Марынай Золатавай, журналісткамі Вольгай Лойка і Аленай Талкачовай і Кацярынай Ткачэнка, якая працавала юрыскансульткай.
18.01 вынік наступнага “завочнага суда”: 12 гадоў калёніі далі пяці фігурантам справы «Чорнай кнігі Беларусі» падчас «завочнага працэсу». Гэта Яніна Сазановіч, Дзмітры Навоша, Данііл Багдановіч, Валерыя Занямонская і Вольга Высоцкая.
Канешне, адбудзецца і традыцыйнае маржаванне, гарбата і размовы.
Запрашаем!
Лакацыя: https://g.co/kgs/sRHi4n