
“Beer&History” — Прэзентацыя кнігі “Бацькаўшчына колеру зямлі”
⚔️🍺 “Чорная Русь” – адзін з гістарычных назоваў Падляшша, загадкавага рэгіёну ў сэрцы Еўропы. Што за людзі тут жывуць? На якой мове гавораць? Пра што памятаюць, а што стараюцца забыць? Кім сябе лічаць – палякамі, беларусамі, украінцамі, тутэйшымі?..
Аўтарка кнігі “Бацькаўшчына колеру зямлі” – Уршуля Шубзда. Журналістка “Нівы” і Беларускага Радыё Рацыя, родам з Сакольшчыны, якая аб’ездзіла ці не ўсё Падляшша. Маленькія вёсачкі, хатуры, кінутыя сядзібы, зарослыя жыдоўскія могілкі, прыдарожныя крыжы…
Пра ўсё гэта – на нашай бліжэйшай сустрэчы. Будзе опцыя набыць кнігу з аўтографам аўтаркі.