
Беларусь пад нямецкiм панаваннем
8 мая адзначаецца Дзень памяці і прымірэння, прысвечаны памяці ахвяр Другой сусветнай вайны. З гэтай нагоды гісторык, журналіст, пісьменнік Алесь Кіркевіч раскажа пра тое, як Беларусь існавала ў часы нямецкага панавання, а таксама прадэманструе шэраг цікавых артэфактаў часоў Другой сусветнай.
А яшчэ, па традыцыі, наша вядучая Кацярына Ваданосава працягне раскрываць незвычайныя факты з біяграфіі легенды беларускай літаратуры Янкі Купалы.
Калі будзеце ў Беластоку — абавязкова прыходзьце, будзе цікава! А калі не — мы зладзім трансляцыю на нашым YouTube-канале для ўсіх ахвотных 🙂
Уваход, вядома ж, вольны, але данаты вітаюцца 🙂