
Беларуская суботняя школа “Родны кут”
На заняткі Беларускай суботняй школы “Родны кут” завітае Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, настаўнік літаратуры і зладзіць майстар-клас “Ад верша да песні.”
Сустрэча адкрытая для ЎСІХ. Запрашаем, калі ласка!
▪️ Даведаемся сакрэты і лайфхакі, як паэтычныя радкі становяцца музычнымі
▪️ Складзем гарачы хіт-парад вершаў, якія сталі песнямі
▪️ Пачуем дэтэктыўную гісторыю “Алесі” Аркадзя Куляшова
▪️ Заспяваем разам сусветныя хіты па-беларуску (“Муры”, “Гатэль Беларусь”, “Алілуя”, “Бел-чырвона-белы вожык-патрыёт” і іншыя)