
Беластоцкая рэгіянальная суполка Таварыства Беларускай Мовы (ўстаноўчы сход)
🔻 ТБМ імя Ф.Скарыны афіцыйна зарэгістравалася ў Варшаве. Зараз ствараюцца і рэгіструюцца рэгіянальныя суполкі.
🔺 Запрашаем на ўстаноўчы сход, калі жадаеце стаць сябрам ТБМ.
🔻 Ёсць праект Рэгламента Беластоцкай суполкі, які будзе абмяркоўвацца і прымацца на сходзе.
NB Таварыства Беларускай Мовы імя Ф.Скарыны, адно з масавых найстарэйшых няўрадавых беларускіх грамадскіх аб’яднанняў, працуе з 1989 г. У 2021 т.з. вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне аб ліквідацыі ТБМ.
Сябры арганізацыі ў выгнанні аднавілі дзейнасць таварыства замяжой у легальным статусе.
ЗАПРАШАЕМ далучыцца да дзейнасці арганізацыі і прыйсці на СХОД.