
Дні культурнай інтэграцыі ў Беластоку: Беларусь, Украіна, Польшча
У Беластоку пройдуць дні творчых мастацкіх мерапрыемстваў, накіраваных на ўкраінскіх і беларускіх уцекачоў і іх польскіх сяброў.
Гэта працяг акцыі Fundacji EDUARTIS і Адкрытай Mастацкай Прасторы ARTEA, якая ад самага пачатку дапамагала маладым украінцам і беларусам знайсці сябе ў новай рэчаіснасці. Мэта акцыі — у першую чаргу дапамагчы дзецям і іх бацькам праз мастацкую дзейнасць у якой удзельнікі знаходзяць спакой і раўнавагу.
Акцыя адметная тым, што ўсе заняткі будуць праводзіць украінскія інструктары: танцы, мастацтва, малюнак і жывапіс, вакал, якія ў падзяку запрашаюць польскіх сяброў на Дні Iнтэграцыі.
Рэгістрацыя на 10 верасня:
https://forms.gle/fnp6ohx697TFD1hq9