Фестываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

Фонд Тутака распачаў Фестываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ. У выхадныя адбудзецца фінал фестывалю ў Саколе.

SONCAHRAJ — гэта сустрэча са спеўнай традыцыяй беларусаў, а таксама магчымасць даведацца пра розныя элементы творчай і кулінарнай спадчыны нашых продкаў. У рамках фестывалю адбудзецца серыя майстар-класаў па аўтэнтычным спеве для мясцовых калектываў з Беласточчыны. Сёлета гурты Kresovki, «Каліна» з Залук і сямейны гурт Triada сустрэнуцца з выкладчыкамі тэхнікі народных спеваў.

Фінал пройдзе 9 ліпеня на пляцы ля Народнага дома ў Саколі.

Хто выступіць?

ASTROŪNA
Архаічны беларускі спеўны гурт. Быў заснаваны ў 2019 годзе ў Менску. Ён аб’ядноўвае людзей, захопленых традыцыйнай беларускай музыкай. Гурт выконвае архаічныя беларускія песні ў як а-капэла, так і пад акампанемент традыцыйных беларускіх інструментаў, сярод іншага дуда, ліра, жалейка, дудкі, скрыпка, акарына.

Інстаграм гурту: https://www.instagram.com/astrouna.folk.songs/

GUDA
Guda — беларускі фолк-гурт, адметнасцю якога з’яўляецца жаночае акапэльнае выкананне пераважна абрадавых спеваў, захаванне аўтэнтычнага гучання. Абрадавыя песні — найбольш архаічны пласт традыцыйнай народнай культуры. Некаторыя песні, якія ўжо не сустракаюцца ў жывым бытаванні, былі ўзноўленыя паводле нотных запісаў. Усе песні выконваюцца акапэльна, за выключэннем танцавальных прыпевак.
Фэйсбук гурту: https://www.facebook.com/gudagroup/
Iva Sativa
Фэйсбук гурту: https://www.facebook.com/panisativa/
KRIWI
Этна-фьюжн гурт (Мінск, Берлін). Спалучэнне жаночага 3-галоснага поліфанічнага спеву, гітары, перкусіі, электронікі.
Фэйсбук гурту: https://www.facebook.com/Kriwiband
А таксама Kresovki, Каліна, Triada.
Перад пачаткам канцэртаў таксама адбудзецца: майстар-класы лялькі-матанкі і крайкі ад фонду Oni To My, лекцыя традыцыйнага строю з Кацярынай Ваданосавай, майстар-класы па роспісе па тэкстылі з Міраславам Здрайкоўскім, лекцыя традыцыйных спеваў з Ірынай Мазюк, традыцыйныя майстар-класы па гатаванні крупніка, карагод.

The event is finished.

Дата

Субота, 09 ліпеня 2022
Expired!

Час

Цягам дня

Лакацыя

Sokole
Sokole 59, 16-050 Sokole
Катэгорыя

Арганізатар

Fundacja Tutaka
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?