
Гістарычная Школа. Уводзіны. Старажытныя беларускія княствы
Праводзіць выбітны гісторык Уладзімір Арлоў, якога вывучалі ў школе.
Для каго? Для падлеткаў (12+) і дарослых.
Занятак доўжыцца 1,5 гадзіны, апошнія 30 хв. – праверка ведаў за ўрок у выглядзе віктарыны з розыгрышам прызоў. На першым уроку Уладзімір Арлоў разыграе тры свае кнігі.
За данат для выкладчыка: 20 злотых за ўрок з асобы.
Запрашаем. Будзе карысна, цікава і не як у традыцыйнай школе.