
Graj — фестываль у падтрымку беларускіх музыкаў
3 верасня ў Варшаве пройдзе дабрачынны оўпэн-эйр на беразе Віслы.
Частка сродкаў ад імпрэзы будзе скіраваная ў дапамогу беларускім музыкам, пацярпелым і рэпрэсаваным дыктатарскім рэжымам.
На фэсте выступяць Лявон Вольскі, Юры Стыльскі, Аляксандр Памідораў, Наста Шпакоўская, Алесь Дзянісаў, Atesta.
Білеты можна набыць тут.
Падчас фэсту Graj можна будзе напісаць лісты палітвязням, пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксэсуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г.д.).
Ад 16 гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе адкрытая сцэна. Калі ты пачынаючы музыка і хочаш паказаць свой талент на фэсце Graj, рэгістрыруйся тут.