
Грамада Беларускай дыяспары Беластока
Беларуская Дыяспара Беластока запрашае ўсіх зацікаўленых на Грамаду.
Мерапрыемства адбудзецца 16 верасня ў 19:00 у MediaPortBelarus (Sienkiewicza, 44).
Грамада – гэта адкрытая сустрэча актыву дыяспары і ўсіх ахвотных.
Калі вы неабыякавы, актыўны беларус, і ў вас ёсць ідэі/прапановы/увагі, што датычацца актыўнасці дыяспары, вас шчыра запрашаюць да ўдзелу.
Арганізатары просяць не рабіць фотаздымкі і відэа сустрэчы.