Грамада Беларускай дыяспары Беластока

Беларуская Дыяспара Беластока запрашае ўсіх зацікаўленых на Грамаду. Мерапрыемства адбудзецца 16 верасня ў 19:00 у MediaPortBelarus (Sienkiewicza, 44). Грамада – гэта адкрытая сустрэча актыву дыяспары і ўсіх ахвотных.  Калі вы неабыякавы, актыўны беларус, і ў вас ёсць ідэі/прапановы/увагі, што датычацца актыўнасці дыяспары, вас шчыра запрашаюць да ўдзелу. Арганізатары просяць не рабіць фотаздымкі і відэа сустрэчы.