INNER RAVE – відэаінсталяцыя/фільм пра падзеі 2019-2022

INNER RAVE – унікальная відэапрэзентацыя, якая перадае падзеі 2019-2022 праз экраны нашых мабільных тэлефонаў: пандэмія каронавіруса, выбары 2020 года ў Беларусі і іх наступствы, вайна ва Украіне 2022. Інфармацыя і навіны з нашага тэлефона сталі трыгернай кропкай. Мы іх чыталі, мы іх баяліся, яны шакавалі і выклікалі шквал пачуццяў.