Калядная iмпрэза

Разам з цэлай камандай добрых чараўнікоў будзем бавіцца, спяваць калядкі, майстраваць традыцыйных павукоў, глядзець прадстаўленне аматарскай батлейкі. А яшчэ да нас завітаюць калядоўшчыкі! Трохі цудаў на Каляды – тое, што нікому з нас не зашкодзіць. Уваход бясплатны, але ж данаты шчыра вітаюцца. Прыходзьце!