
Канцэрт ASTROŪNA
Гурт архаічных беларускіх спеваў ASTROŪNA шчыра запрашае на веснавы канцэрт у Беластоку!
Гукнем вясну разам, як гэта рабілі сотні год таму на Случчыне, уявім, як Юр’я перамагае цмока ў Верхнядзвінску, закруцім велікодны карагод ля Бездзежа, пашукаем сляды русалак у чарнобыльскай зоне, разбярэмся, хто такія валачобнікі з-пад Докшыцаў! А раптам ты яшчэ ніколі не чуў, як гучыць беларуская колавая ліра або дуда, гуслі або дудка-спарыш з-пад Магілёва?
Тады табе дакладна сюды – на веснавы канцэрт ASTROŪNA
🌿Кошт квітка:
50 зл. пры папярэднім продажы (пішыце на адрас info@tutaka.org альбо мэсэнджэр Фонду Tutaka)
60 зл. у дзень канцэрту ля ўваходу
🌞Чакаем вас!