Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Беластоку

У чацвер, 16 лістапада, у Беластоку прыбывае з драйвовым канцэртам Яўген Барышнікаў.

Спадар Яўген прэзэнтуе новае гучанне. І такога вы, бадай што, яшчэ ня бачылі і ня чулі. 

Пры дапамозе шайтан-машынак і побытавай магіі акустычная гітара гучыць у суправаджэнні сэмпліраванага камернага аркестра са струнных, духавых і нават перкусіі, але прытым без запісаных загадзя партый –  усё граецца выключна ўжывую адным чалавекам. 

Ці гэта магчыма і як называецца такі жанр – вырашым разам падчас канцэрта.

І наўрад ці паміж песнямі абыдзецца без вясёлых баек: пра беларускае мора, львоўскае тылавое жыццё падчас вайны ды адвечны шлях беларусаў, раскіданых па свеце.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.

 

The event is finished.

Дата

Чацвер, 16 лістапада 2023
Expired!

Час

19:00 - 20:00

Лакацыя

Beer4u
Legionowa 14/16/lok 02, 15-099 Białystok
Катэгорыя
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?