Круглы стол «Будзьма беларусамі!»

Нацыянальная ідэя: ці патрэбна яна беларусам? Якой яна павінна быць? Ці змянілася нешта з тых часоў, калі яе фармуляваў Ігнат Абдзіраловіч? Як паўплываў на імідж беларусаў і Беларусі 2020 год? Што такое быць беларусам сёння? Вось толькі некаторыя з пытанняў, якія закрануць госці круглага стала “Будзьма беларусамі!”

5 жніўня а 19.00 у Dom Spotkań z Historią (Karowа, 20, Warszawa). Круглы стол пройдзе ў межах фестывалю “DA/VOLI”.

Удзельнікi круглага стала: Зміцер Лукашук, журналіст Еўрарадыё, аўтар і вядучы праекта “Ідэя Х”, аўтар кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”; Павел Баркоўскі, прадстаўнік акадэмічнай філасофскай думкі, кандыдат філасофскіх навук, каардынатар супольнасці «Беларуская філасофская прастора»; Ніна Шыдлоўская, старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!»; Славамір Серакоўскі, польскі публіцыст, сацыёлаг, літаратурны і тэатральны крытык; Андрэй Радаман, гісторык, спецыяліст па гісторыі права і дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага.

Арганізатар: Інстытут беларускай бультуры 
Партнёры: Інстытут Пілецкага, Дом Спатканняў з Гісторыяй, Еўрарадыё

Да ўдзелу ў дыскусіі заклікаюцца таксама і ўсе прысутныя. Будзе прадугледжаны “адкрыты мікрафон”.
РЭЗЕРВАЦЫЯ МЕСЦАЎ АНЛАЙН ⤵️
https://forms.gle/CRHxcQuuGGog9XCZ7

The event is finished.

Дата

Пятніца, 05 жніўня 2022
Expired!

Час

19:00 - 20:00

Лакацыя

Dom Spotkań z Historią
Karowа, 20, Warszawa
Катэгорыя
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?