
Ланцуг салiдарнасцi з беларускімі палітвязнямі
Запрашаем прыняць удзел у ЛАНЦУГУ САЛІДАРНАСЦІ з беларускімі палітвязнямі.
Месца правядзення: вуліца Браніцкага (ад скрыжавання вуліц Браніцкага і Электрычнай у абодва бакі).
❤️🩹Палітвязні. Наш самы вялікі боль. У краіне, дзе не дзейнічаюць законы, рэжым можа дазволіць сабе наўпрост здзеквацца з тых, хто апынуўся ў яго кіпцюрах, катаваць іх, нішчыць іх здароўе, забіваць.
❤️🩹Нават блізкія і родныя ўжо больш за 120 дзён не ведаюць, дзе і у якім стане Мікола Статкевіч. Віктар Бабарыка быў моцна збіты, знаходзіўся ў рэанімацыі – ні каментароў ад так званай улады, ні інфармацыі для сям’і. Такая ж сітуацыя са звесткамі пра Мікалая Дзядка, Эдуарда Пальчыса, Алега Рубца, Машу Калеснікаву, Максіма Знака, Ігара Лосіка ды, нажаль, соцень іншых.
Ізалюючы палітвязняў, абмяжоўваючы іх у ліставанні, рэжым прагне, каб пра вязняў забыліся. Але мы памятаем. І мы павінныя казаць аб праблемах палітвязняў голасна!
‼️Прыходзьце прыняць удзел!