
Лекцыя «Шлях да дэмакратыі» з Катажынай Штоп-Руткоўскай
Чаму ва ўладзе так мала жанчын і ў чым іх роля ў пабудове дэмакратыі?
MOST media сумесна з фундацыяй OKNO NA WSCHÓD пачынае шэраг сустрэч, на якіх разам з польскімі спікерамі мы плануем абмеркаваць, як будаваць дэмакратычнае грамадства. На сустрэчы мы запрашаем гасцей, чый досвед будзе карысным для тых, хто хацеў бы прычыніцца да стварэння супольнасці на дэмакратычных прынцыпах.
На першай сустрэчы выступіць доктар гуманітарных навук і другая ў гісторыі Беластока жанчына, якая прэтэндавала на пост прэзідэнта Беластока Катажына Штоп-Руткоўская.
Пані Катажына — грамадзянская актывістка, якая абараняе правы розных людзей і стварае ў Беластоку асяроддзе, свабоднае ад ксенафобіі і неталерантнасці. Яна заснавала кааліцыю «Беласток, свабодны ад нянавісці». Падрабязней пра яе шлях і дзейнасць можна прачытаць у кнізе Marcina Kąckiego «Białystok — biała siła, czarna pamięć».
Падчас мерапрыемства будзе працаваць перакладчык.
Дзе і калі
Першая сустрэча адбудзецца ў аўторак, 23 жніўня ў MediaPortBelarus па адрасе Sienkiewicza 44 у Беластоку. Пачатак а 18 гадзіне.
Імпрэза бясплатная, будзе рэгістрацыя ўдзельнікаў. Для рэгістрацыі арганізатары прапануюць запоўніць бланкі, у якіх спатрэбіцца ваша згода ў пісьмовай форме на апрацоўку дадзеных паводле Агульнага рэгламенту па абароне персанальных дадзеных. Арганізатары абавязваюцца апрацоўваць і перадаваць дадзеныя належным чынам, забяспечыць выкананне стандартаў канфідэнцыяльнасці і бяспекі адпаведна з палажэннямі аб абароне персанальных дадзеных, уключаючы Рэгламент (ЕС) 2016/679 Еўрапейскага Парламента і Рады ад 27 красавіка 2016 года аб абароне фізічных асобаў у адносінах апрацоўкі персанальных дадзеных.
Шэраг сустрэч «Шлях да дэмакратыі» арганізуе MOST media сумесна з фундацыяй OKNO NA WSCHÓD.