
Лiсты да беларускіх палітвязняў
Запрашаем да прасторы MediaPortBelarus (Sienkiewicza, 44). Будзем пісаць лісты палітзняволеным.
Не забываемся пра мужных, светлых, добрых беларусаў, якія не быдла, і не трусы, якія знаходзяцца ў турмах за тое, што хацелі справядлівасці і свабоды.
Ім патрэбна наша падтрымка!
Мы маем паштоўкі, канверты і значкі. З вас – толькі цёплыя словы падтрымкі для Сапраўдных Беларусаў!
Прадэманструем яшчэ раз сваю салідарнасць!
Жыве Беларусь!