Літаратурны Клуб “Памяці паэта Юрыя Гуменюка”

19-га студзеня 2013 года ў Гародні загінуў паэт Юры Гумянюк. Мінула 10 гадоў з таго трагічнага здарэння. У Беластоку сябры і калегі не забылі творцу.  Літаратурны клуб «Новая Зямля» запрашае 26 студзеня на вечарыну памяці паэта Юрыя Гуменюка.  У вечарыне возьмуць удзел журналісткі і пісьменніцы Ганна Кандрацюк-Свярубская і Міра Лукша. Вядоўца Алесь Аркуш.