
Марш 9 жніўня ў Варшаве
9 жніўня 2020 года стаў момантам, які падзяліў жыццё мільёнаў беларусаў на «да» і «пасля». Небывалая хваля рэпрэсій і гвалту здолела сцішыць наш агульны голас, але не здолела прымусіць нас замаўчаць.
У трэццю гадавіну пачатку масавых пратэстаў беларусы Варшавы выйдуць на марш, каб нагадаць усім, што наша барацьба працягваецца і будзе доўжыцца, пакуль Беларусь не стане вольнай краінай!
9 жніўня, 18:00, збор каля Parafii Katedralnej pw. Św. Michała Archanioła i Św. Floriana Męczennika (Park Praski) https://g.co/kgs/p5hs6G
План маршу:
18:00 – збор каля Parafii Katedralnej pw. Św. Michała Archanioła i Św. Floriana Męczennika (Park Praski) https://g.co/kgs/p5hs6G
18:20 – ідзем праз мост Śląsko-Dąbrowski у кірунку Starego Miasta
19:00 – 19:30 – plac Zamkowy, хвіліна маўчання
19:30 – ідзем праз Krakowskie Przedmieście у кірунку помніка Kopiernika
20:00 – 21:00 – Plac Kopiernika на Krakowskim Przedmieściu, выступы
Мерапрыемства арганізавана актывістамі аб’яднання «Беларусы Варшавы» пры падтрымцы Цэнтра беларускай салідарнасці і іншых незалежных ініцыятыў і арганізацый.