Марш годнасці ў Беластоку

Беларуская дыяспара Беластока арганізуе марш годнасці па цэнтры горада. У акцыі запрашаюць паўдзельнічаць усіх ахвотных.

Мерапрыемства адбудзецца з нагоды другой гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія беларуская «ўлада» сфальсіфікавала, а пасля пачаліся буйныя палітычныя рэпрэсіі супраць беларусаў.

Марш пачнецца ў 16:00 7 жніўня ад помніка Пілсудскаму на плошчы Касцюшкі. Скончыцца акцыяй ля консульства Беларусі.

Арганізатары лічаць, што на марш годнасці трэба ісці, каб паказаць усяму свету і беларусам унутры краіны, што старонка не перагорнутая і барацьба супраць дыктатуры Лукашэнкі працягваецца. У маршы заклікаюць паўдзельнічаць усіх ахвотных, апранацца ў адзенне колераў нацыянальнага сцяга, вышыванкі і цішоткі.

The event is finished.

Дата

Нядзеля, 07 жніўня 2022
Expired!

Час

16:00 - 18:00

Лакацыя

Rynek Kościuszki
Rynek Kościuszki, 15-426 Białystok
Катэгорыя

Арганізатар

Беларуская дыяспара ў Беластоку
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?