
Мова Нанова: Цела чалавека-2. Беларуская мова як каштоўнасць
Працягнем разбірацца з целам чалавека па-беларуску, вучыцца пісаць вершы, а таксама пагутарым пра каштоўнасць беларускай мовы. А госцем імпрэзы стане акцёр і рэжысёр Васіль Калач!
Уваход, вядома ж, вольны, але данаты вітаюцца 🙂
Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.