
Мова Нанова: «Дзень роднай мовы»
Звярніце ўвагу: імпрэза пачнецца ў аўторак а 19:00, і вельмі просім прыйсці трошкі загадзя 🙂
Мы з вамі напішам Нацыянальную дыктоўку, якую прачытае спявачка і журналістка Кацярына Ваданосава.
А калі вы па тых ці іншых прычынах не зможаце прыйсці ў хаб «Новая Зямля» ў Беластоку, дзе ладзяцца заняткі, — упершыню мы правядзём анлайн-трансляцыю! Абяцаем добры гук і запіс трансляцыі. А тэкст дыктоўкі для таго, каб вы маглі сябе праверыць, — дададзім у нашы сацсеткі, у тым ліку і ў апісанні трансляцыі на YouTube, адразу пасля таго, як дыктоўка закончыцца.
Занатуйце адрас нашага YouTube-канала https://www.youtube.com/@movananovabelastok — усё будзе тут! Таму мы заклікаем разам з намі напісаць Нацыянальную дыктоўку ўсіх беларусаў па-за залежнасцю ад таго, у якой краіне вы знаходзіцеся!