
Мова Нанова: Каляды
Будзем развучваць калядныя песні і калядаваць разам з выкладчыцай спеваў варшаўскай «Школы беларускай традыцыйнай культуры» Лізаветай Рэўт!
Уваход, вядома ж, вольны, але данаты вітаюцца 🙂
Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.