
Мова Нанова ў Беластоку: беларуская лацінка
Што вы ведаеце пра беларускую лацінку? Ці ўмееце пісаць гэтым варыянтам беларускага алфавіта? Навучымся разам!
Госць — краязнаўца з Маладзечна, праваабаронца «Вясны» Алесь Капуцкі.
Вядучыя: Кацярына Ваданосава і Марыя Грыц.
Уваход, вядома ж, вольны, але данаты вітаюцца 🙂
Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.