МоваНанова: Беларуская музыка на Падляшшы

Вы дакладна ведаеце пра беларускі фестываль Tutaka, які трэці год запар пройдзе на Падляшшы. А як наогул справы з беларускай музыкай на Беласточчыне? «Басовішча», «Бардаўская восень», SONCAHRAJ, сольныя канцэрты беларускіх музыкаў — пра гэта ўсё мы запрасілі расказаць вам кіраўніка Фонду Tutaka Паўла Станкевіча.

А яшчэ вас чакае апошняя (прынамсі ў гэтым сезоне) гісторыя пра лёс Янкі Купалы, якую раскажа наша вядучая Кацярына Ваданосава.

Калі будзеце ў Беластоку — абавязкова прыходзьце, будзе цікава! А калі не — мы зладзім трансляцыю на нашым YouTube-канале для ўсіх ахвотных 🙂

Калі: панядзелак, 5 чэрвеня 2023, 19:30

Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A)

Уваход, вядома ж, вольны, але данаты вітаюцца 🙂

Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.

The event is finished.

Дата

Панядзелак, 05 чэрвеня 2023
Expired!

Час

19:30 - 21:00

Лакацыя

Беларускі хаб «Новая Зямля»
Stefana Wyszyńskiego 6A
Катэгорыя
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?