«Мова Нанова»: Парламент

Мова Нанова ў Беластоку працягваецца!
Тэма другога занятку — Парламент.
Вырашылі пагутарыць пра гэта з нагоды гадавіны збіцця дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі, якія ў ноч з 11 на 12 красавіка 1995 года галадавалі ў знак нязгоды з рэферэндумам, які «вярнуў» у Беларусь савецкую сімволіку, абвясціў курс на інтэграцыю з Расіяй і надаў рускай мове статус дзяржаўнай у Беларусі.

Гасцямі сустрэчы стануць дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990-1996), непасрэдны ўдзельнік тых падзей Сяргей Навумчык, а таксама дэпутат сейміку Падляскага ваяводства, дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук.

Хто можа прымаць удзел у занятках?
Кожны, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру.
Уваход вольны.
Вядучыя: Юлія Міхайлава, Наста Казановіч.

Спасылка: https://fb.me/e/1oTlfmeNe

The event is finished.

Дата

Чацвер, 07 красавіка 2022
Expired!

Час

18:30 - 20:00

Лакацыя

MediaPortBelarus у Беластоку
Sienkiewicza 44, Białystok
Катэгорыя

Арганізатар

Fundacja Tutaka
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?