Пешая пілігрымка беларусаў замежжа

Паломніцтва «Аб супакоі» адбудзецца ў апошні тыдзень ліпеня — з 24-га па 30-е. Удзельнікі пройдуць 200 кіламетраў за сем дзён — з Варшавы да беларускай мяжы.

— Гэта будзе тыповая беларуская пілігрымка — са спевамі, вечаровай гаманой, намётамі і малітвай. Будзем ісці праз палі, лясы, гарады і вёсачкі, — распавёў адзін з каардынатараў падзеі Арцём Ткачук. — Пілігрымы будуць разважаць пра асабісты, міжасабовы і грамадскі супакой. У нашым рэгіёне супакою сёння хочуць усе. Гэта падаецца так проста і так складана. Вайна скончыцца, рэпрэсіі ў Беларусі скончацца, але гэта яшчэ не азначае, што супакой вернецца. Наперадзе — шмат працы.

За духоўны бок пілігрымкі будзе адказваць ксёндз Вячаслаў Барок.

— Айцец адразу пагадзіўся далучыцца да нас і актыўна дапамагае з арганізацыяй. Вельмі рады, што з намі будзе святар, будзе адпраўляцца святая Імша, магчымасць споведзі і духоўнай размовы, — дадаюць арганізатары.

Пілігрымка выйдзе з Варшавы і праз сем дзён скончыцца ў Кастамлотах, уніяцкім храме святога Мікіты на беразе Буга. Там адбудзецца вечаровая праграма з канцэртам гурта Znak Stop, святой Імшой і іншымі падзеямі (план яшчэ дапрацоўваецца).

Усіх ахвочых паўдзельнічаць у паломніцтве запрашаюць на афіцыйныя старонкі ў Facebook і Instagram.

Каб запісацца ў пілігрымку трэба запоўніць кароткую форму.

The event is finished.

Дата

Нядзеля - Субота, 24 - 30 Ліпень 2022
Expired!

Час

Цягам дня
Катэгорыя
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?