
Прэзентацыя фотакнігі «Плошча Перамен»
«Плошча Перамен» — праект Яўгена Атцецкага, фатографа і жыхара знакамітага мінскага двара, які выступіў супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў у Беларусі ў 2020 годзе. Суседзі аб’ядналіся, каб разам пратэставаць даступнымі ім спосабамі, падтрымліваць адно аднаго і іншых гараджан.
Яўген дакументаваў жыццё супольнасці: ад з’яўлення першага мурала з «дыджэямі перамен» да акцый памяці ў гонар загінулага Рамана Бандарэнкі, выкрадзенага невядомымі з дзіцячай пляцоўкі ў двары.
У Варшаве прэзентацыя пройдзе 18 жніўня ў Беларускім моладзевым хабе, plac Konstytucji, 6, пачатак а 19:00.