
Прэзентацыя кніг Андрэя Дудко і Паўла Анціпава ў Беластоку
У Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі Андрэя Дудко «Последователь» і Паўла Анціпава «Верхом на звезде». У мерапрыемствах таксама ўдзельнічае крытык Наста Грышчук.
Імпрэза адбудзецца 29 верасня ў 19:00 у беларускім пабе Beer4u па адрасе ul. Legionova 14/16 loc.2.
Андрэй Дудко прадставіць свой раман «Последователь» – вялікі раман пра беларускую
правінцыю, які абапіраецца на высокія ўзоры прыгодніцкай літаратуры. Павел Анціпаў прадставіць раман «Верхом на звезде» – гэта белетрызаваная аўтабіяграфія, ці, як некаторыя любяць казаць, – аўтафікшн, пра маладосць, Мінск, падземныя рэкі, Камароўку-Старажоўку.
Наста Грышчук, літаратурны крытык і журналіст. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ ў
2014 г. У 2013 – 2016 гг. рэдактар аддзела крытыкі ў газеце «Літаратура і мастацтва».
Апошнія шэсць гадоў піша рэцэнзіі і літаратурныя агляды як фрылансер. Жыве ў Мінску.