
Прэзентацыя кнігі Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода»
Кніга ўтрымлівае дэтэктыўнае апавяданне «Тастамент Рагвалода» і два невялікія раманы «Захоп Беларусі марсіянамі» і «Сядзіба».
Ва ўсіх творах прысутнічаюць дэтэктыўныя лініі, метафізічныя, таямнічыя гісторыі і абсалютна рэальныя асобы і здарэнні — ад Вацлава Ластоўскага да паэта Алеся Дудара, які шукае полацкія лёхі, ад мастака Івана Хруцкага да паэта Кастана Навадворскага, які, насамрэч, так і не выдаў ніводнай сваёй кнігі, ад князя Рагвалода да хрысціцеля Полацкай зямлі Торвальда.
У прэзентацыі возмуць ўдзел пісьменнік і крытык Кастусь Касяк; і гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў.