Прэзентацыя кнігі Аляксандра Чарнухі «Свиньи»

25 чэрвеня ў Беластоку ў прасторы MediaPortBelarus беларускі журналіст Аляксандр Чарнуха прэзентуе сваю кнігу «Свиньи». Пачатак імпрэзы — а 16-й.

«Свиньи» — дэбютны раман аўтара, які ён пачаў пісаць у кастрычніку 2020 года, калі здавалася, быццам вось-вось з’явіцца вольнае паветра, а скончыў у красавіку 2021 года, калі паветра ў Беларусі не засталося зусім.

Гэты раман — несусветная гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Усе гэтыя выявы даведзены да абсурду, але пры гэтым захоўваюць сувязь з рэальнасцю: усе апісаныя ў кнізе падзеі, дыялогі і ўчынкі маглі б адбыцца насамрэч. І, магчыма, сапраўды адбываліся.

На прэзентацыі можна будзе паслухаць урывак з рамана, задаць пытанні аўтару, а таксама набыць кнігу.

Падрабязней пра кнігу можна пачытаць тут.

The event is finished.

Дата

Субота, 25 чэрвеня 2022
Expired!

Час

16:00 - 17:00

Лакацыя

MediaPortBelarus у Беластоку
Sienkiewicza 44, Białystok
Катэгорыя

Арганізатар

MOST
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?