«Шлях да дэмакратыі»: чаму важныя незалежныя выдавецтвы?

MOST сумесна з фондам «OKNO NA WSCHÓD» працягвае шэраг сустрэч, на якіх разам са спікерамі мы абмяркоўваем, як будаваць дэмакратычнае грамадства. На сустрэчы запрашаем гасцей, чый досвед будзе карысным для тых, хто хацеў бы прычыніцца да стварэння супольнасці на дэмакратычных прынцыпах.

На чацвёртай сустрэчы выступіць выдавец і пісьменнік Алесь Аркуш.

Алесь Аркуш ад 1989 года выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Стварыў «Таварыства вольных літаратараў» і выдавецкую суполку «Полацкае ляда». Аўтар зборнікаў паэзіі і эсэістыкі, раманаў «Захоп Беларусі марсіянамі», «Сядзіба», «Палімпсэст», «Мясцовы час» і іншых твораў.

Дзе і калі

Сустрэча адбудзецца ў чацвер, 22 верасня, у прасторы MediaPortBelarus па адрасе Sienkiewicza 44 у Беластоку. Пачатак у 19:45.

Імпрэза бясплатная, будзе рэгістрацыя ўдзельнікаў.

The event is finished.

Дата

Чацвер, 22 верасня 2022
Expired!

Час

19:45 - 21:00

Лакацыя

MediaPortBelarus у Беластоку
Sienkiewicza 44, Białystok
Катэгорыя

Арганізатар

MOST
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?