
Сямейны міні-турзлёт
25-26 чэрвеня адбудзецца першы сямейны міні-турзлёт на Падляшшы з турыстычным клубам «Валацугі».
Мерапрыемства цалкам бясплатнае. Кожны плаціць толькі за неабходныя асабіста яму турыстычныя прылады, ежу і агульныя біваковыя рэчы.
План злёту:
У суботу раніцай 25 чэрвеня ахвотныя прайсці на каяках збіраюцца на рацэ Супрасль у раёне вёскі Zasady і адпраўляюцца па вадзе да месца збору.
Астатнія ўдзельнікі збіраюцца адразу на намётавым полі Półko.
У вечары суботы арганізатары прапануюць пагуляць у актыўныя гульні і конкурсы, а ў нядзелю прайсці турыстычную паласу перашкод. Пасля адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў.
Больш інфармацыі можна даведацца ў Telegram-канале WALACUGI.