
“Сшытак першы. Помста”— спектакль беларускага тэатра EX TEMPORE
Аўтары менавіта пастаноўкі – фрык-тэатр “Ex tempore”. Каманда, як і аўтар тэкстаў, не публічыць свае імёны, прыналежнасьці і пляны. “Ex tempore” не даюць прывязкі да канкрэтнага горада, краіны ці рэгіёна. Гэта і захад бясьпекі, і творчая пазыцыя.
“Фрык-тэатр – гнуткі сучасны жанр тэатральнага мастацтва, які карыстаецца як напрацоўкамі клясічнага тэатра, так і вулічнага. Можа выкарыстоўваць формы перформанса, кабарэ, тэатра абсурда і, безумоўна, будаваць з іх нешта незвыклае.
Плата за ўдзел у тэатральнай імпрэзе складае 30 злотых і можа быць аплачана перад уваходам на мерапрыемства. Усе сродкі, атрыманыя ад мерапрыемства, будуць перададзены артыстам.
Колькасць месцаў абмежаваная. Браніраванне можна зрабіць, даслаўшы электронны ліст на адрас kontakt@pracowniateatralna.pl або даслаўшы паведамленне ў Facebook