
Сустрэча гістарычнага клуба Beer&History: «Збройнае змаганне за БНР»
Алег Латышонак – гісторык, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, грамадскі дзеяч.
Удзельнік руху “Салідарнасці”, колішні палітвязень. У канцы 1980-х далучыўся да беларускага студэнцкага руху у Польшчы. Адзін з заснавальнікаў фестывалю «Басовішча». Выкладчык Беластоцкага ўніверсітэту, прафесар.
У 1997 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Беларускія вайсковыя фармаванні 1917-1923» у Торуньскім універсітэце. У нас Латышонак вядомы найперш па кнізе «Жаўнеры БНР». Гэта першая цэласная праца па розных збройных аддзелах, якія змагаліся за незалежнасць Беларусі, уключна з арміяй Булак-Балаховіча, слуцкімі паўстанцамі ды інш.
Лекцыя «Збройнае змаганне за БНР» адбудзецца ўжо ў гэтую сераду!