
Сустрэча гістарычнага клуба Beer&History
Клуб Beer&History запрашае на першую сустрэчу. Паводле стваральнікаў, будзе нефармальнай адкрытай пляцоўкай для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй.
22 чэрвеня ў 19:00 пройдзе першая імпрэза ў беларускім бары Beer4u.
Што будзе?
Удзельнікі змогуць убачыць прэм’еру дакументальнага фільма Руслана Кулевіча «Апошнія сведкі старога Гродна». Гэта гісторыі карэнных гродзенак, пададзеныя ад першай асобы, пра 1930-я, савецкае «вызваленне» у 39-м, нямецкую акупацыю і вымушаны ад’езд на Захад.
Пасля кароткай прэзентацыі клуба і прагляду фільму (45 хвілін) будзе абмеркаванне, пытанні/адказы, а ў руках можна будзе патрымаць сапраўдныя артэфакты са старога Гродна.
Ніякіх тайм-лімітаў няма: пасля сканчэння ўмоўна афіцыйнай часткі ніхто не замінае камунікаваць далей за куфлем піва. Алкаголь піць зусім не абавязкова: у бары ёсць безалкагольнае піва, гарбата і кава.
Уваход вольны, аніякай рэгістрацыі не патрэбна.