
Сустрэча: як стварыць эфектыўную недзяржаўную арганізацыю?
Важная лекцыя для тых, хто працуе ў трэцім сектары.
MOST media сумесна з фундацыяй OKNO NA WSCHÓD працягвае шэраг сустрэч, на якіх разам са спікерамі мы абмяркоўваем, як будаваць дэмакратычнае грамадства. На сустрэчы запрашаем гасцей, чый досвед будзе карысным для тых, хто хацеў бы прычыніцца да стварэння супольнасці на дэмакратычных прынцыпах.
На пятай сустрэчы выступіць эксперт па недзяржаўных арганізацыях Агнэшка Отаповіч.
Яна з’яўляецца кансультанткай па псіхічнай сіле і ўстойлівасці, працуе ў Цэнтры падтрымкі НДА ў Беластоку. Супрацоўнічае з Асацыяцыяй CAL і Школай лідараў у межах праграмы PAFW Leaders. Трэнерка па мадэлі супрацоўніцтва паміж дзяржаўным кіраваннем і няўрадавымі арганізацыямі, сертыфікаваная трэнерка Асацыяцыі няўрадавых арганізацый STOP, прэзідэнтка Фонда Masz Moc.
Дзе і калі
Сустрэча адбудзецца ў нядзелю, 25 верасня ў MediaPortBelarus па адрасе Sienkiewicza 44 у Беластоку. Пачатак а 13 гадзіне.
Імпрэза бясплатная, будзе рэгістрацыя ўдзельнікаў. На сустрэчы будзе працаваць перакладчык.
Шэраг сустрэч «Шлях да дэмакратыі» арганізуе MOST media сумесна з фундацыяй OKNO NA WSCHÓD.