
СУСТРЭЧА-НЕТВОРКІНГ
СУСТРЭЧА-НЕТВОРКІНГ полякаў і жыхароў Беластока з беларусамі, што прыехалі нядаўна.
Мэта – абмен інфармацыяй, досведам і патрэбамі паміж палякамі і беларусамі.
Калі ў вас ёсць складанасці, патрэбы і інтарэсы, распавядзіце пра іх, а палякі параяць штосьці, дапамогуць і накіруюць. І мы ў сваю чаргу штосьці прапануем палякам.
Сферы абмеркавання розныя – праца, адукацыя, дзеці і інш.
Фармат: «People meet People» — гэта нарвежскі метад дыялогу, заснаваны на ідэі, дзе мясцовыя супольнасці хочуць мабілізавацца, унесці свой уклад і ўзяць на сябе адказнасць у пытаннях інтэграцыі. Ідэя неардынарная і крэатыўная: яна факусуецца на імігрантах, як на ўзбагачэнні мясцовых супольнасцяў.
Каб прыняць удзел, напішыце на майл: irina.k@owop.org.pl
Плануецца інтэрактыў і арганізатарам трэба ведаць колькасць удзельнікаў.
Мова сустрэчы – польская, але будзе перакладчык
Спасылка на iвэнт: https://t.me/novaja_ziamlia/708