Сустрэча з аўтарам БОНСЦІКАЎ

З нагоды КУПАЛЛЯ ў нас пройдзе надзвычай МАГІЧНАЯ сустрэча!

Мы запрасілі да сябе аўтара БОНСЦІКАЎ-нячысцікаў пісьменніка Генадзя Коршунава!

Спадар Коршунаў правядзе лекцыю для дзетак і дарослых пра НЯЧЫСЦІКАЎ з беларускай міфалогіі і фальклору. Напрыклад, пра тых, якія сабраныя ў калекцыю бонсцікаў і апісаныя ў кніжцы «Героі міфаў і легенд Беларусі» – дамавых, лясных, палявых і вадзяных.

* Генадзь Коршунаў – сацыёлаг, навуковец, а яшчэ аўтар кніг па міфалогіі для дзяцей, падлеткаў і тых дарослых, якія цікавяцца светам магічных істот.

МАЙСТАР-КЛАС
Пасля лекцыі дзеці ад 6 гадоў на вялікім фармаце фарбамі намалююць свайго ўласнага БОНСЦІКА!

Пакуль дзеці будуць маляваць, дарослыя за гарбатай зададуць пытанні спадару Коршунаву і даведаюцца пра МІФ-клуб, які ў хуткім часе наш госць адкрые на @brukowa28.

* Яшчэ падчас сустрэчы будзе працаваць Беларускамоўная бібліятэка для дзетак «Скрынка Скарынкі». У ёй можна будзе ўзяць бясплатна кніжкі на месяц ці два.

Кошт:
Дарослы -45зл
Дзіцё – 25зл
Дарослы + дзіцё – 60зл
Сям’я – 100зл

Запіс у Дырэкт @artfamily_bel

 

The event is finished.

Дата

Субота, 08 ліпеня 2023
Expired!

Час

17:00 - 19:30

Лакацыя

ArtFamily
Brukowa 28, lok 3
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?