Сустрэча з беларускім паэтам Алегам Мінкіным

8 кастрычніка ў беластоцкім МедыяПорце (Sienkewicza 44) абудзецца сустрэча з класікам беларускай літаратуры, паэтам Алегам Мінкіным.

Падчас імпрэзы госць прэзентуе сваю новую кнігу з антыўтопіяй «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў», якую напісаў у сааўтарстве з Віктарам Галковым. Сустрэча прымеркавана да 70-годдзя паэта.

Алег Мінкін нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Чарняўка Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Першы яго зборнік «Сурма» выйшаў у 1985 годзе і адразу прынёс паэту папулярнасць. Мінкін — аўтар кніг паэзіі «Расколіна», «Пенаты», «Мяне тут не было…», дзіцячых кніг і слоўнікаў. Перакладаў вершы Цыпрыяна Норвіда, Баляслава Лесьмяна, Леапольда Стафа, Міколы Зэрава, Паўла Грабоўскага. Жыве ў Вільні.

Алег Мінкін — лаўрэат літаратурных прэмій «Гліняны Вялес» і імя Міхася Стральцова.

Падчас сустрэчы можна будзе набыць новую кнігу Алега Мінкіна. Вядучым імпрэзы стане літаратар і выдавец Алесь Аркуш.

Пачатак у 15:00.

The event is finished.

Дата

Субота, 08 кастрычніка 2022
Expired!

Час

15:00 - 16:00

Лакацыя

MediaPortBelarus у Беластоку
Sienkiewicza 44, Białystok
Катэгорыя
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?